У Акадэміі МУС адбылася сустрэча курсантаў з часова выконваючым абавязкі па пасадзе старэйшага інспектара ДПС ДАІ Савецкага раёна г. Мінска капітанам міліцыі Алегам Шчогалевым.
Супрацоўнік ДАІ распавёў аб стане дарожна-транспартнай дысцыпліны, правёў прафілактычную размову аб рэалізацыі мер, накіраваных на павышэнне асабістай дысцыплінаванасці супрацоўнікаў, аб паважлівым стаўленні да іншых удзельнікаў дарожнага руху і аб строгім захаванні правіл дарожнага руху.
Асаблівая ўвага была засяроджана на захаванні транспартнай дысцыпліны супрацоўнікамі АУС. Курсантам былі растлумачаны палажэнні артыкулаў: пакіданне месца ДТЗ, кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення, перадача транспартнага сродку асобе ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення. Забеспячэнне бяспекі дарожнага руху - складанае шматпланавае пытанне, таму меры па папярэджанні ДТЗ павінны насіць комплексны характар. Пасля правядзення прафілактычнай гутаркі ў хлопцаў была магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць
Алег Іванавіч адзначыў, што павышэнне адсотка аварый напрамую звязана не толькі з інтэнсіўнасцю руху на дарогах, але і з няўважлівасцю пешаходаў. Ён патлумачыў, што варта рабіць, каб засцерагчы сябе ў розных дарожных сітуацыях, як паступаць, калі становішся сведкай або ўдзельнікам дарожна-транспартнага здарэння.
Дзмітрый Пецербурцаў, Данііл Гаравы, 2 «А» курс.
Фота з архіву факультэта міліцыі