ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
03
Ат, Сне

Сустрэча з практыкамі напярэдадні прафесійнага свята

У Беларусі 16 сакавіка сваё прафесійнае свята адзначаюць супрацоўнікі аператыўных падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

У гэты дзень 82 гады таму загадам НКУС СССР створаны першы спецыяльны аддзел па барацьбе з крадзяжамі сацыялістычнай уласнасці. У цяперашні час падраздзяленне мае развітую структуру і актыўна змагаецца з эканамічнымі злачынствамі.

Напярэдадні свята для курсантаў факультэта, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Эканамічнае права», была арганізавана сустрэча з супрацоўнікамі падраздзяленняў БЭЗ Віцебшчыны. Дарэчы, цяперашнія госці - выпускнікі Акадэміі МУС, таму і размова прайшла на лёгкай ноце. Супрацоўнікі падзяліліся вопытам работы, далі навучанні падрастаючым кадрах, адзначылі, на якія моманты ў вучобе неабходна звярнуць асаблівую ўвагу. Успомніўшы свае першыя гады службы ў падраздзяленнях, афіцэры падказалі курсантам, як правільна ставіць мэты і дамагацца высокіх вынікаў.

- Першыя гады службы, вядома ж, самыя цяжкія. Толькі карпатлівая праца і ўпартасць дазволяць вам дамагчыся поспехаў, - адзначыў начальнік АБЭЗ Віцебскага РАУС маёр міліцыі Максім Бараноўскі. - Навучанне ў акадэміі пры належным падыходзе дасць вам усю неабходную базу ведаў, якая дасць магчымасць паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы. Тады і прафесійны вопыт з часам ўзрасце. Галоўнае нічога не баяцца і не адступаць.

Пасля выступу супрацоўнікаў курсанты проста засыпалі афіцэраў пытаннямі. Такія сустрэчы па-сапраўднаму цікавыя хлопцам і, што таксама важна, дапамагаюць ім лепш пазнаць выбраную прафесію, разабрацца ў нюансах будучай службы.


Дзмітрый Пецярбурцаў, 3 «А» курс.
Фота Дзмітрыя Тоўстыка, 2 «В» курс

Навіны