Напярэдадні Дня Канстытуцыі курсанты 2 «А» курса факультэта міліцыі наведалі Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
У гэтым багатым сховішчы дасягненняў нашай краіны курсанты ўбачылі макеты самых вядомых архітэктурных будынкаў, што размешчаны на тэрыторыі Беларусі, пазнаёміліся з гісторыяй інстытута прэзідэнцтва, пранікліся гонарам за нацыянальных герояў.
Музей акцэнтуе ўвагу на жыцці краіны з моманту яе станаўлення як суверэннай рэспублікі. Наведвальнікі знаёмяцца з палітычным, эканамічным, навуковым жыццём Беларусі, дасягненнямі ў культуры і спорце.
Курсант 2 «А» курса факультэта міліцыі радавы міліцыі Мікалай Семянюк:
- Адчуваю гонар за дасягненні нашай краіны. Музей дазволіў нам убачыць гісторыю Рэспублікі Беларусь ад першых прэзідэнцкіх выбараў да сучасных навуковых адкрыццяў у розных галінах. Ад асобы аднакурснікаў выказваю падзяку нашаму кіраўніцтву за экскурсію.
Для даведкі:
Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці - адзін з самых маладых і тэхналагічных музеяў у краіне. Ён уваходзіць у структуру Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і з'яўляецца важнай інфармацыйным, прэзэнтатыўным і камунікацыйным цэнтрам краіны.
Экспазіцыя музея адкрыта для наведвальнікаў са жніўня 2012 года. Яна ахоплівае перыяд сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь і прысвечана палітычнаму, эканамічнаму, навуковаму, культурнаму і спартыўнаму жыцці краіны. Фонд музея складае каля 4 тыс. адзінак, 800 з якіх прадстаўлены ў экспазіцыi.
Адрас музея: 220030, г.Минск, вул. К.Маркса, 38 (пад'езд № 4, уваход з вул. Кірава).
По матэрыялам сайта msbd.histmuseum.by
Данііл Гаравы, 2 «А» курс.
Фото аўтара