ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
22
Нд , Сне

Глыбокае - маленькі гарадок з вялікай гісторыяй

У рамках Года малой радзімы курсанты факультэта міліцыі ў выходны дзень аглядзелі славутасці горада Глыбокае.

Глыбокае - невялікае мястэчка ў 160 км ад Мінска. Гэта ціхае і вельмі прыгожае месца мае вельмі багатую гісторыю.

Паездка па славутасцях горада была займальнай: старадаўнія храмы, музеі, ваенныя мемарыялы. Аказалася, што адведзенага для экскурсіі часу катастрафічна не хапае, каб не спяшаючыся агледзець усе. Таму было вырашана вярнуцца ў горад яшчэ раз. А пакуль паспелі наведаць сабор Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. Храм, які за сваё існаванне з'яўляўся ўвасабленнем двух рэлігій: каталіцызму, а затым праваслаўя. У ім курсантам пашчасціла пахадзіць па старадаўніх катакомбах даўжынёй у кіламетр і падняцца на званіцу, з якой адкрывалася выдатная панарама горада і наваколля.

Затым будучыя праваахоўнікі пабывалі ў касцёле Святой Тройцы, будаўніцтва якога пачалося ў XVII стагоддзі пад заступніцтвам ваяводы Юзафа Корсака. Пасля рэканструкцыі XVIII стагоддзя і па нашы дні ён ўяўляе сабой каталіцкі храм, выкананы ў стылі позняга барока. Ёсць меркаванне, што яго наведваў Напалеон, калі быў на нашых землях.

Пасля экскурсіі курсанты адправіліся на базу адпачынку, якая размяшчаецца на беразе возера Глыбокае, у пяці кіламетрах ад горада ў асяроддзі хваёвага лесу.

Атмасфера супакаення, свежае паветра, зносіны з сябрамі, абмеркаванне найцікавейшых месцаў горада і, вядома ж, вячэра на прыродзе, падарылі незабыўныя ўражанні, якія даюць прыліў жыццёвых сіл і жаданне рухацца далей.


Аляксей Вішнеўскі, 1 «А» курс.
Фота з інтэрнэту

 

 

Навіны