Напярэдадні Дня Перамогі курсанты 1 "В" курсе пабываў на экскурсіі ў Брэсце і наведаў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой".
Горад Брэст стаў адным з першых, хто прыняў на сябе ўдар захопнікаў. Менавіта там размешчаны вядомы ва ўсім свеце помнік Вялікай Айчыннай вайне - Брэсцкая крэпасць-герой. На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу сёння знаходзяцца музеі, месцы баявой славы, брацкія пахавання воінаў - абаронцаў крэпасці і мірнага насельніцтва. Курсантам атрымалася пабываць ва ўсіх гэтых месцах.
Экскурсія пачалася з музея абароны Брэсцкай крэпасці, які размясціўся ў адноўленай частцы абарончай казармы крэпасці, пабудаванай на цэнтральным востраве. Госці з акадэміі таксама наведалі музей чыгуначнай тэхнікі, дзе кожны даведаўся пра гісторыю беларускіх цягнікоў. Экскурсавод распавёў аб і Белым палацы, і пра штык-абеліск. Таксама хлопцы наведалі знакамітую скульптуру «Смага».
Падобныя экскурсіі маюць вялікае значэнне - кожны чалавек павінен памятаць гэты вялікі подзвіг, дзякуючы якому зараз мы жывем пад мірным небам.
Павел Васільеў, 1 "В" курс.
Фота аўтара